20.08.2019 / 13:21

Лукашэнка: Я не так адназначна ацэньваю справу Галавача, як у грамадстве 10

У працы праваахоўнай сістэмы краіны ёсць сур'ёзныя недахопы і пралікі.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні якасці працы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, перадае БЕЛТА.

Звароты грамадзян і правапрымяняльная практыка выяўляюць праблемы, прычым у шэрагу выпадкаў дастаткова вострыя.

«Нядаўні прыклад (ён актыўна абмяркоўваўся ў СМІ, але я не хачу мусоліць яго) — гэта справа галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў. Я не так адназначна ацэньваю яго, як у грамадстве і нават як у судзе. Але пра гэта мы пагаворым асобна. Гэта вельмі добры і яскравы прыклад вашай працы як па сутнасці, так і па форме, у прыватнасці, міліцыі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Колькасць зваротаў, іншыя рэзанансныя справы сведчаць аб сур'ёзных недахопах і праліках у працы аператыўна-вышуковых і следчых падраздзяленняў, а таксама, на жаль, пракуратуры».

Паводле яго слоў, у людзей часам складваецца ўражанне, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў у першую чаргу цікавяць не жыццё і лёс чалавека, а лічбы і рэйтынгі, якімі вымяраецца эфектыўнасць іх працы.

«Прытым фальсіфікацыя ў ходзе расследавання крымінальных спраў такая, што лепш бы вы не пачыналі гэтыя крымінальныя справы.

Некаторыя ў пагонах прыбурэлі і абарзелі да таго, што яны не проста не павінны іх насіць — гэтыя людзі павінны быць выключаныя з нашага грамадства ў першую чаргу, перш чым тыя, справы якіх яны расследуюць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ горш, дадаў кіраўнік дзяржавы, калі гэта суправаджаецца прымяненнем актыўных сілавых метадаў, несувымерных сітуацыям.

«Ці бачыце, вяршыцелі лёсаў! Уварваўшыся ў дом пры дзецях, цяжарных жонках, пакласці чалавека мордай у падлогу, як у вас прынята казаць, заламаць рукі, паламаць некалькі рэбраў, і страсенне мозгу — гэта як мінімум.

Гэта бязмозглыя людзі, якім таксама не месца ў праваахоўнай сістэме. Што наогул недапушчальна ў практыцы сілавікоў — з'яўляецца новая «форма» працы - прамы ціск на ўдзельнікаў крымінальнага працэсу. Нават да суддзяў пад'язджаюць і пачынаюць на іх наязджаць: ды мы з вамі, ды мы вас будзем прэсаваць, нахіляць», - расказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што яго пра гэтыя факты проста інфармуюць, а адпаведныя меры ўздзеяння ў дачыненні да такіх праваахоўнікаў не прымаюцца. Інфармаваць прэзідэнта, заўважыў ён, трэба па выніках прынятых мер.

«Гэта не забеспячэнне законнасці, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Сёння мы павінны выявіць усе прычыны, з прычыны якіх падобнае становіцца магчымым, вызначыць, што рабіць, каб не дапусціць у будучыні парушэнняў правоў грамадзян у нашай краіне».

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі 

2
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
20.08.2019 / 13:43
цікава, а хто ж стварыў такую сыстэму?
3
Ліцьвін металіст / Адказаць
20.08.2019 / 13:52
Расстроіўся, што не пасадзілі сумленнага чалавека.
2
Serg / Адказаць
20.08.2019 / 13:55
Фальсификация дел, не состветствие закону, мизерное количество оправдательных приговоров и безнаказанность людей в пагонах за незаконные уголовные дела бьют по рейтингу не только людей в пагонанах, но и лично авторитету президента и всей правохранительной системе страны. В России с января уже за незаконные УД уже предусмотрено до 10 лет лишения свободы для правоохранителей. В нашем уголовном кодексе тоже есть статья за незаконное возбуждение уголовного дела, но никто по ней не усужден. Думаю, это единственный способ встрехнуть правоохранителей и возможность эту систему затавить работать справедливо и в соответствии с законом.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру