20.08.2019 / 13:52

Расійскім рабочым з БелАЭС, якія патрабавалі заробкаў, пачалі выплачваць грошы 1

Па словах аднаго з іх, цалкам разлічыцца з людзьмі працадаўца абяцае да 22 жніўня, піша Радыё Свабода.

15 жніўня каля 50 мантажнікаў з Расіі, нанятых кампаніяй «Сезам» на будаўніцтва Астравецкай АЭС, расказалі, што не могуць атрымаць заробкі за некалькі месяцаў працы. Называлі сумы доўгу памерам 1—2 тысячы даляраў. Па словах рабочых, у большасці зь іх на момант звароту ў СМІ не заставалася грошай ні на праезд дадому ў Расію, ні на харчаванне і аплату жылля.

«Нам да Лукашэнкі ісці?» Дзясяткі расійскіх рабочых з БелАЭС сцвярджаюць, што ім не заплацілі

Пасьля выхаду публікацыі і звароту да прадстаўнікоў кампаній, якія наймалі расіянаў для працы ў Беларусі, рабочым пачалі набываць квіткі ў Расію. Як сказаў Свабодзе адзін з мантажнікаў, Аляксандр Лычаў, з 19 жніўня рабочым пачалі выплачваць заробкі

«Нам паабяцалі ў панядзелак разлічыцца (19 жніўня), — сказаў Лычаў. — Галоўны інжынер паабяцаў за ліпень разлічыцца. І зараз за ліпень разлічваюцца. Але не з усімі, а з тымі, хто застаўся там (у Беларусі). А іншым, хто вярнуўся дадому, пакуль нічога не пералічылі. Я таксама вярнуўся ў Расію. То бок выплачваюць, але не ўсё. Бывае, што павінны 70 тысяч выплаціць, а выплацілі 60. Абяцаюць у сераду-чацвер разлічыцца цалкам. Пакуль чакаем».

0
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
20.08.2019 / 14:44
Яшчэ летась падвозіў хлопца, на той час ужо былога рабочага на бел(рос)аэс, распавядаў пра мізэрныя заробкі 250р. Уявіце, панства, матывацыю да якасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру