Многія звярнулі ўвагу, што папулярны тэлеграм-канал 1863x быў перайменаваны ў PALCHYS. З чым гэта звязана? «Наша Ніва» спытала ў шматгадовага аўтара 1863x.com Эдуарда Пальчыса.

«Змяніў назву на больш актуальную. Я спыніў рэгулярна абнаўляць сайт 1863x яшчэ летась у лістападзе. Магчыма, некалі ўзнаўлю, калі знайду дадатковых аўтараў і час», — адзначыў Пальчыс.

«Пісаць ад імя мностваў работнікаў «рэдакцыі» дурнавата і нязручна, ну і ў допісах можна будзе не касіць пад «інфармацыйную крыніцу», а дадаваць больш асабістых меркаванняў», — патлумачыў Эдуард.

Эдуарду Пальчыс 28 гадоў, ён родам з Ліды. Пачынаў весці сайт 1863x.com як ананім, падпісваўся нікам «Джон Сільвер». У пачатку 2016 года Пальчыс быў затрыманы ў Расіі. Яму прыпісвалі экстрэмізм у некаторых публікацыях. У выніку ў кастрычніку 2016 года Пальчыс быў прысуджаны да 1 года і 9 месяцаў «хіміі» і вызвалены ў судовай залі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?