20.08.2019 / 17:29

Лябедзька пачынае кампанію за адстаўку Ярмошынай: Скінь ярмо! ВІДЭА 20

Анатоль Лябедзька запісаў відэазварот, у ім ён заклікае падпісаць петыцыю за звальненне старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Хоць папярэдняя спроба палітыка дагрукацца да самога Лукашэнкі не прынесла плёну, ён вырашыў не спыняцца. Гэтым разам ён выступае за адстаўку Лідзіі Ярмошынай. 

«Мільёны людзей хочуць пераменаў. Перамены пачынаюцца з дзеянняў. З малых, але важных крокаў. Як, напрыклад, патрабаванне адстаўкі адыёзнай Ярмошынай. Гэта імя намінальнае, гэта сінонім слоў «хлусня», «падман», «фальсіфікацыі». Гэта ў тым ліку і з-за яе амаль сем мільёнаў выбарцаў Беларусі не маюць права выбару.

Падпішы петыцыю за адстаўку Ярмошынай, пакажы ўладзе, што ты стаміўся ад хлусні, што ты хочаш пазітыўных пераменаў!» — заклікае палітык. 

NN.by

1
П.В. / Адказаць
20.08.2019 / 17:55
change.org - гэта ён спецыяльна, каб зварот грамадзян не разгледжвалі? трэба на petitions.by пісаць - там прозвішча і ініцыялы трэба пакідаць, затое чыноўнікі не змогуць пакінуць петыцыю без адказу.
63
Чеснок / Адказаць
20.08.2019 / 17:59
Клоун самый настоящий. Опять что-то учудил. Сидел бы себе на пенсии и помогал растить внуков.
44
Nokia / Адказаць
20.08.2019 / 18:08
Як калісьці жартавалі ў газеце Навінкі, маўляў, дайце апазіцыйным лідэрам аграгарадок, каб яны маглі ажыццявіць усе свае дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру