20.08.2019 / 18:16

На Віцебскім мясакамбінаце скралі 10 тон соды 3

Фінансавая міліцыя раскрыла схему крадзяжу каўстычнай соды на віцебскім мясакамбінаце.

Устаноўлена, што загадчыца склада, два таваразнаўцы аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і кіроўца прадпрыемства са студзеня 2018 года па май 2019 года выкрадалі каўстычную грануляваную соду, якая пастаўлялася на прадпрыемства.

Каб стварыць лішкі соды для яе продажу, соду выдавалі са склада ў меншай колькасці, чым прадугледжвалася нормамі. «Зэканомленая» сода назапашвалася на складзе, пры гэтым складаліся заяўкі на яе закупку. Аднак пасля набыцця соду дастаўлялі транспартам мясакамбіната не на склад прадпрыемства, а ў сталічную камерцыйную структуру, якой прадавалі тавар за гатоўку.

Па гэтай схеме было выкрадзена 10 тон соды на суму больш за 25 тысяч рублёў.

Завялі крымінальную справу.

NN.by

0
Szcz / Адказаць
20.08.2019 / 19:30
Ё-маё, кому столько надо соды? Соей пачке, судя по дате выпуска, три года.
0
Святлана / Адказаць
20.08.2019 / 21:20
У кого-то сильная изжога. Гасил содой
0
Павел Ас / Адказаць
21.08.2019 / 00:18
Шкоду гідраксіду натрыю З`едлівы натр - таксічнае рэчыва, якое знішчае слізістую абалонку і скурныя пакровы. Апёкі ад гідраксіду натрыю вельмі павольна гояцца, пакідаючы рубцы. Трапленне рэчывы ў вочы часцей за ўсё прыводзіць да страты гледжання. Пры трапленні шчолачы на ​​скурныя пакровы варта прамыць здзіўленыя вобласці бруёй вады. Пры трапленні ўнутр арганізма з`едлівы натр выклікае апёкі гартані, паражніны рота, страўніка і стрававода.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру