20.08.2019 / 18:34

Эйсмант пра нараду ў Лукашэнкі: Тым, каму месца ў турме, павінны быць і будуць у турме 20

Патрабавальнасць да якасці работы праваахоўнага блока ў Беларусі будзе толькі ўзрастаць. Пры гэтым да парушэнняў закона, уключаючы бандытызм і карупцыю, стаўленне ў Лукашэнкі будзе ранейшае і нават больш жорсткае. Пра гэта заявіла журналістам прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант па выніках нарады па тэме работы праваахоўнікаў, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«Тыя, хто паспяшаўся ўбачыць тут нейкія будучыя паслабленні ці тым больш нейкую піяр-кампанію, проста недаацэньваюць сітуацыю і не ведаюць нашага прэзідэнта. Патрабавальнасць з сённяшняга дня будзе толькі ўзрастаць, прычым патрабавальнасць па ўсіх франтах», — падкрэсліла прэс прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Яна звярнула ўвагу, што да бандытызму, карупцыі і іншых парушэнняў закона стаўленне з боку дзяржавы будзе ранейшае і нават яшчэ больш жорсткае.

«Гэта значыць паслабленняў не будзе, хто б што ні ўбачыў. Тым, каму месца ў турме, павінны быць і будуць у турме. Гэта адназначна», — сказала Наталля Эйсмант.

У той жа час кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб пры расследаванні крымінальных спраў не пакутавалі невінаватыя людзі.

«Справядлівасць тут сапраўды ключавое слова. На гэта прэзідэнт звяртаў увагу не раз. У гэтым плане будзе шматкроць узмацняцца кантроль за якасцю працы праваахоўных органаў. А гэта і ёсць тая самая справядлівасць», — адзначыла Наталля Эйсмант.

2
Роман Люминец / Адказаць
20.08.2019 / 18:39
А решать кому в тюрьме место будет Лу?
2
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
20.08.2019 / 19:00
Эйсмонт а зачем ты вообще, ты вообще там работаешь, жрешь на наши налоги. Мы итак все услышали от колхозника. Получается так трепло треплется, а Эйсмонт комментирует.
2
Сяргей з Менску / Адказаць
20.08.2019 / 19:02
Усё так! Хто скраў каласкі будзе ў турме да сканчэння сроку. Хто скраў мільены будзе на воле.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру