У Глускім раёне сёння знойдзены аўтамабіль з целам мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці, паведамляе Следчы камітэт.
У багажніку аўтамабіля ў мяшку знаходзілася цела мужчыны. Затрымалі кіроўцу аўтамабіля, а таксама мужчыну і жанчыну ў стане алкагольнага ап'янення, якія напярэдадні пілі алкаголь з пацярпелым. Загінулы і затрыманыя — жыхары Мінска.