20.08.2019 / 21:58

Трамп прапанаваў вярнуць Расію ў «Вялікую васьмёрку» 30

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што не будзе пярэчыць супраць вяртання Расіі ў групу сямі вядучых краін свету і аднаўлення работы гэтай групы ў фармаце G8.

«Я думаю, што значна больш да месца мець Расію (у складзе G8)», — сказаў Трамп журналістам. Ён дадаў, што падтрымаў бы адпаведную прапанову.

Пры гэтым Трамп выказаў меркаванне, што Расія была выключана з G8 пры прэзідэнце ЗША Бараку Абаме, бо прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «перахітрыў яго».

Расію выключылі з G8 пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе.

NN.by

10
a.hto.tam.idze / Адказаць
20.08.2019 / 22:07
Карысны ідыёт штодзень становіцца больш і больш карысным.
12
Котіс / Адказаць
20.08.2019 / 22:11
Чаму ж не, калі вернуць Крым!
14
Kent / Адказаць
20.08.2019 / 22:11
Мдяя... Ваще... Все схавают, и сделают вид что ничего не было. Позор
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру