«Мы знайшлі котку Улю пад вокнамі — сядзела, заціснуўшыся ў вугалок, моцна напужаная. Дыягностыка паказала сур'ёзны пералом задняе лапы. У ветклініцы падлічылі суму, якая неабходная на аперацыю і аналізы, — гэта 790 рублёў», — пісаў ён у фэйсбуку.

За тыдзень агулам ахвяравалі каля 500 рублёў. Гэтага, па словах Фёдара, хопіць на аперацыю. Аднак у выніку высветлілася, што ў коткі змяшчэнне косткі, таму магчымыя ўскладненні.

«Заяву на матку напісаў. З нядзелі цёгаўся па аператыўных супрацоўніках. Але доказавай базы практычна няма», — расказвае музыкант.

З маці ў яго даўно напружаныя адносіны. Яны жывуць разам у кватэры, якая засталася ад бацькі. Сваркі ў доме цягнуцца вось ужо 30 гадоў.

Як кажа Фёдар, маці, у якой праблемы з алкаголем, пастаянна яго абражае і піша заявы ў міліцыю на яго (нібыта яе б’е і абкрадае) і на яго сяброўку (скардзіцца, што зневажае). Трэба дадаць, што ў самога музыканта раней былі праблемы з наркотыкамі: ён меў судзімасць і лячыўся ў «Навінках».

«Неяк патэлефанавала 102 і напляла, нібыта ёй не даюць хадзіць па доме (за раніцу тры разы выскачыла з хаты і назад), што яе ўвесь час на камеру здымаюць (я пастаянна карыстаюся камерай і дыктафонам, калі ў яе істэрыка), — дзеліцца мужчына. — Раней падставіла маю сяброўку на 40 мільёны рублёў старымі, праз скандалы не дала адпрацаваць практыку пасля ўнівера».

Фёдар таксама пачаў пісаць заявы на маці — каб прыцягнулі да адказнасці за паклёп. Але справа заканчвалася толькі мінімальнымі штрафамі.

«Участковы мне настойліва намякаў, што ў нас артыкул аб паклёпе не працуе, і пісаць сэнсу няма. За ўвесь час ад скандалаў мая нервовая сістэма пачала хадзіць хадуном. Цяпер я хварэю на гэтай глебе і ўжо з год вымушаны піць таблеткі. Апошняе наведванне ўрача было з размовай, што мне ўжо хутка аформяць інваліднасць, бо баліць галава, і таблеткамі гэта не вылечыць».

Нядаўна музыкант правёў трое сутак на Акрэсціна — маці ў чарговы раз выклікала на яго міліцыю і паскардзілася, што на яе аказваюць псіхалагічны ціск. Па словах мужчыны, яна цяпер спрабуе выселіць яго з кватэры.

На пытанне, чаму б не жыць асобна, Фёдар кажа, што на гэты момант не мае магчымасці размяняць кватэру. «Але яна з раздзеленым рахункам. Дзверы з замкамі. Я не жыву ў «яе кватэры». У гэтай двухпакаёўцы прапісаны я і мой бацька. Гэта кватэра майго бацькі, калі на тое пайшло».

Да маці Фёдара Жывалеўскага дазваніцца па каментар не ўдалося.

Маці музыканта Жывалеўскага: «У мяне няма праблем з алкаголем. А вось сын пайшоў па наркотыках»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0