21.08.2019 / 09:34

23 жніўня — Symbal.by Fest, спяваюць Akute,:B:N:, NaviBand, Dzieciuki, Марыя Ермакова

Прастора «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45). Пачатак а 18.30. Уваход вольны. 

23 жніўня крама беларускіх рэчаў і адзення Symbal.by запрашае разам адсвяткаваць пяцігоддзе. 

Што будзе:

— зайграюць чатыры вядомыя беларускамоўныя гурты: Akute,:B:N:, NaviBand, Dzieciuki,

— Марыя Ермакова, удзельніца беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», прэзентуе песню «Вятры». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя праспявае беларускі варыянт сваёй песні.

А таксама:

— прэзентацыя новай калекцыі цішотак, 

— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, 

— фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай. 

Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін. 

Пачатак а 18.30. Уваход вольны. 

Падзеі ў FB і VK.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру