21.08.2019 / 09:55

Пад Шаркаўшчынай у полі згарэў трактар

Здарэнне адбылося 20 жніўня паблізу вёскі Станіславава. Ратавальнікі, што прыбылі да месца выкліку, пабачылі палаючы трактар. Перад гэтым ён араў поле, паведамляе БелТА.

Да іх прыезду механізатар самастойна спрабаваў патушыць агонь з дапамогай вогнетушыцеля, аднак справіцца не ўдалося.

Трактар МТЗ-3022 належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Даватарскі». У выніку пажару агнём пашкоджаны кабіна, маторны адсек і колы сельгастэхнікі.

Прычына пажару высвятляецца.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру