Здарэнне адбылося сёння а 8-й раніцы на аўтадарозе Н-4095 «Цэнтраліт — Урыцкае — Уваравічы». Там адбылася аварыя удзелам 35-гадовага матацыкліста і аўтамабіля «МАЗ», якім кіраваў 23-гадовы вадзіцель, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Абодва транспартных рухаліся ў спадарожным напрамку, у напрамку аграгарадка Урыцкае. Кіроўца «МАЗ» паварочваў налева. Каб скараціць шлях - выехаў на паласу сустрэчнага руху. У гэты час матацыкліст на павароце абганяў грузавік, у выніку чаго і патрапіў пад вялікагруз. Папярэдне абодва кіроўцы цвярозыя.

Кіроўца матацыкла не прыходзячы ў прытомнасць памёр у машыне «хуткай дапамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0