26.08.2019 / 00:17

У краме пад выглядам сыру прадаюць бялкова-тлушчавы канцэнтрат. Што гэта такое? ФОТА 38

У мінскай краме на прылаўку з сырам прадаюць «бялкова-тлушчавы канцэнтрат». Знешне ён вельмі падобны да сыру, але каштуе значна танней — каля 10 рублёў за кілаграм (на зніжцы — амаль 9 рублёў).

Вытворцам пазначаны Горкі. Але на самім масларобным-сыраробным заводзе кажуць, што не маюць да прадукту дачынення.

«Відаць, крама пераблытала этыкеткі. Мы не адгружалі такую прадукцыю», — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара па вытворчасці Марына Дзёменская.

Бялкова-тлушчавы канцэнтрат з такім працэнтам тлушчу вырабляюць на калінкавіцкім заводзе «Белсыр». На прадпрыемстве патлумачылі: канцэнтрат гатуецца па тэхналогіі сыру, але жывёльны тлушч замяняецца на раслінны. Таму прадукт каштуе танней. Плюс ён пасуе людзям, у якіх непераноснасць малочнага тлушчу.

«Па смаку і па паху ён ніяк не адрозніваецца ад сапраўднага сыру», — запэўніваюць на заводзе.

НЛ

11
Танчык / Адказаць
21.08.2019 / 12:01
Расейскія стандарты - ешце самі.
6
user / Адказаць
21.08.2019 / 12:10
Но по крайней мере, на этикетке честно указано, что это не сыр
47
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
21.08.2019 / 12:14
Адумаўся лях... У Беларусі сапраўднага сыра ўжо даўно няма. Хопіць жыць мітамі, што нібыта ў суседзей ўсё дрэннае і падробленае, адно ў Беларусі ўсё якаснае і сапраўднае. Даўно купляю беларускія сыры. Каўбасныя, плаўленыя.... Склад - сухое малако, алей ці пальмавае масла, розные дабаўкі. Вось ён які сапраўдны беларусі "сыр". Тое самае тычыца і каўбасных вырабаў - курынае мяса механічнай абвалкі, соя, крухмал.... Або пад выглядам слівачнага масла прадаюць так званы "спрэд" - 50% сухое малако і 50% пальмавае масла. Затое таннае і мягенькае, добра на хлеб мажацца. Частаўцеся на здароўе беларускімі харчамі даражэнькія беларусы, які ўсё яшчэ жывуць мітамі.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру