Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён, піша БелТА

Як адзначыў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, сёлета ўраджай лёну добры, асабліва ў параўнанні з мінулым годам, ураджайнасць амаль у два разы вышэйшая. «У вобласці ёсць два новыя сучасныя заводы. Яны мадэрнізаваныя — у Карэлічах і аграгарадку Дварэц у Дзятлаўскім раёне. Яны здольныя ў трохзменным рэжыме працаваць», - распавёў ён.

«Давайце дамовімся. Мне трэба наведаць Карэлічы. Мы паглядзім і па Дзятлаве (ільнозаводы), і там разабрацца асобна па гэтай культуры. Цяпер цалкам скончаць ў Беларусі церабленне лёну. Мне заплануйце ў той тыдзень (гэта праз тыдзень дзесьці будзе) Карэлічы і Дзятлава. Два льнозаводы. Каб я пабыў там, і мы пагаворым аб першаснай перапрацоўцы лёну», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0