21.08.2019 / 12:35

«Буйніцы і драбніцы»: кніга Содаля

Выйшла ў свет кніга літаратуразнаўца, журналіста, даследчыка Уладзіміра Содаля «Буйніцы і драбніцы: моўныя абразкі, артыкулы, лісты, успаміны». Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Міхась Скобла. 

Уладзіміра Содаля не стала ў 2015-м, сваю прафесійную дзейнасць ён прысвяціў беларускім класікам: Дунін-Марцінкевічу, Багушэвічу, Багдановічу, Купале, Зосьцы Верас. Фаліянт яго творчых набыткаў выйшаў важкім — больш як 500 старонак. 

«Тут беларуская душа: дыханне, змест, прасодыя. Глыні, бы ў спёку з гладыша. Тут Содаль. І пра Содаля», — паэтычна напісаў пра выданне паэт Міхась Скобла.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру