21.08.2019 / 12:55

Памёр пісьменнік і алкагольны магнат Леанід Дайнека — аўтар культавага «Мяча князя Вячкі» развітанне ў нядзелю 25 жніўня 13

21 жніўня памёр празаік Леанід Мартынавіч Дайнека. Ён пражыў 79 гадоў.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябрам Рады якой быў Дайнека.

Развітанне адбудзецца ў нядзелю ў рытуальнай зале на Альшэўскага. Пра час развітання паведамяць дадаткова.

Леанід Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцы (сёння Клічаўскі раён). Скончыў журфак БДУ. Працаваў на віцебскім тэлебачанні, на Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 — загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Дайнека быў аўтарам кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

З 1993 займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, меў алкагольны бізнэс — заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя).

NN.by

2
Кажыма праўду / Адказаць
21.08.2019 / 13:18
На добры памінак дзядзькі Леаніда слухайма раман-аўдыякнігу «Меч князя Вячкі» (чытае Валенцін Аксянцюк, 2010)

Пампуйма з Беларускае Палічкі:
http://knihi.com/Leanid_Dajnieka/Miec_kniazia_Viacki_mp3.zip.html

Спачывай у вечным супакоі.
2
Генэрал Голад / Адказаць
21.08.2019 / 13:23
Зямля пухам яму. Спачуваньні родным і ўсім нам. Менавіта творы спадара Леаніда і прывілі мне любоў да гісторыі нашай Радзімы. "Меч князя Вячкі" і "Сьлед ваўкалака" былі настольнымі кнігамі майго дзяцінства.
1
СБП / Адказаць
21.08.2019 / 13:51
Ёсць новая інфармацыя: патэлефанаваў сын Леаніда Дайнекі і паведаміў, што развітанне перанеслі з пятніцы на нядзелю, на 25 жніўня. Каб паспелі даляцець і сабрацца ўсе сваякі.

Калі ласка, папраўце
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру