Падчас наведвання Іўеўскага раёна Аляксандр Лукашэнка зайшоў у раённы цэнтр культуры, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй работы і структурай установы, а затым яму паказалі фрагмент дзіцячага спектакля «Ніхто не паверыць» па матывах казкі Яна Экхольма. Спектакль быў пастаўлены ўзорным тэатральным калектывам Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Лукашэнка таксама паглядзеў выступ народнага ансамбля музыкі «Чабарок». Калектыў, які складаецца з 11 чалавек, быў створаны ў 1988 годзе.

«Малайцы! Спяваеце не проста добра, а вельмі!» — падзяліўся ўражаннямі Лукашэнка. Маладым тэатралам кіраўнік краіны параіў паступаць у Акадэмію мастацтваў. Усім артыстам ад імя кіраўніка дзяржавы быў падараваны шакалад «Прэзідэнт».

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтр рамёстваў і выставу майстроў народнай творчасці, дзе яму падарылі саламяны капялюш, зроблены народным майстрам з аграгарадка Лелюкі Верай Чурэйна. «Падышоў!» - ацаніў падарунак кіраўнік краіны і ў сваю чаргу ўручыў майстрам свой любімы шакалад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0