21.08.2019 / 13:20

За адзінаццаць дзён выявілі 14 тысяч машын без тэхагляду 5

Фота Сяргея Зініна

ДАІ з 7 па 17 жніўня правяла прафілактычную акцыю «Дзяржтэхагляд». За гэты час выяўлена больш за 14 тысяч транспартных сродкаў без тэхагляду.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам в.а. па пасадзе начальніка ДАІ Аляксандр Цагельнік, паведамляе БЕЛТА.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правяралі ў кіроўцаў у розных населеных пунктах наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Галоўнай мэтай ініцыяванай МУС дэкады было прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да падтрымання свайго транспарту ў тэхнічна спраўным стане.

«Падчас штодзённых рэйдавых мерапрыемстваў выяўлена звыш за 14 тысяч фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, у тым ліку 4,3 тыс. фактаў паўторнай эксплуатацыі на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання», - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Што тычыцца транспарту, які належыць і юрыдычным асобам і ІП, то выяўлены 441 факт эксплуатацыі без тэхагляду, у тым ліку 157 паўторных на працягу года. «За допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспарту без дазволу да адказнасці прыцягнуты 282 службовыя асобы», - дадаў прадстаўнік УДАІ МУС. Выяўлены арганізацыі, якія сістэматычна дапускаюць такія парушэнні, выдадзены 122 прадпісанні на ўстараненне прычын і ўмоў адміністрацыйных правапарушэнняў.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
21.08.2019 / 17:04
За этот год споймали 250 тысяч машин без техосмотра!!! Эту сумму умножте хотяб на минимальный штраф!!! Сколько получится?! Денег нет, но Вы держитесь. Где деньги?! Дороги лучше не становятся.
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
21.08.2019 / 17:19
А па прычыне нездавальняючага рамонта дарог? Праедзьце па дарозе в. Мярэцкия в.Петрунова (Глыбоцки р-н.,Вицебская обл.) киламетр дароги не могуць зрабиць 7 год.Дажа маих грошай "за допуск к участию в дарожном движении"што я плачу кожны год хапилаб на рамонт гэтага кавалка дароги. Не бачу аниякага сэнсу плациць за паслуги якия мне не аказваюцца.Убярыце гэты "допуск" и людзи будуць праходзиць тэх.агляд.Усё роуна грошы за "допуск" идуць на розную херню и тольки не на дароги.Плоцим кожны год усё больш и больш, а дароги хужэй и хужэй.За што плоцим ,дзе дароги?
0
меркаванне / Адказаць
22.08.2019 / 00:08
Матёрый, усе, хто не плоціць, не любяць Сашу. А яшчэ ж і іх сямейных можна даплюсаваць. Думаю, што хто і плоціць, не ўсе яго любяць. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру