Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро затрымала грамадзяніна Польшчы, які падазраецца ў дачы хабару работніку польскай дыпламатычнай пляцоўкі ў Беларусі, піша Радыё Польшчы.
Прэс-сакратар Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Тэмістоклес Брадоўскі паведаміў, што імаверна хабары ўручаліся за дапамогу падчас легалізацыі перабывання беларусаў у Польшчы.
«Супрацоўнікі беластоцкага аддзелу Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро затрымалі польскага прадпрымальніка, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. Пры дапамозе хабараў, якія ўручаліся работніку дыпмісіі, выдаваліся карты палякаў. Апроч гэтага, падазраваны абяцаў заплаціць 50 тысяч долараў за кантрабандны правоз у Беларусь 2 мільёнаў долараў».
Арыштаваны прадпрымальнік будзе дастаўлены ў Варшаўскую акруговую пракуратуру, дзе яму будуць прадстаўленыя абвінавачванні.