president.gov.by

president.gov.by

 Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па змяншэнні выкарыстання ў краіне пластыку. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён, піша БелТА.

«Трэба спыніць усялякія аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты. Пачынаць з малога. Трэба ўсё гэта прыбіраць. Засмечваем глебу і тэрыторыю так, што хутка квітнеючая, зялёная і сінявокая Беларусь ператворыцца ў звалку», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Размова на гэту тэму зайшла ў час наведвання ў Іўеўскім раёне прыватнага прадпрыемства па вытворчасці сельгастэхнікі. Аднак у структуры бізнесу ёсць яшчэ і фірма па вытворчасці вокнаў і дзвярэй. У прыватнасці, Лукашэнку прадэманстравалі шклопакеты з драўлянымі рамамі, была адзначана экалагічнасць такога рашэння. Прадукцыя крыху даражэйшая ў параўнанні з аналагічнымі пластыкавымі вокнамі, аднак у шэрагу еўрапейскіх краін ужо ёсць добрыя прыклады падтрымкі гэтага напрамку на дзяржаўным узроўні.

Была агучана просьба і ў Беларусі стварыць умовы для больш актыўнага развіцця вытворчасці вокнаў з драўлянымі рамамі.

«Гэта праблема мне знаёма. Першае - трэба палічыць. Ён (кіраўнік кампаніі) гаворыць, што яму на 30 працэнтаў даражэй. Але гэта ён сказаў. Мы яго таксама павінны падціснуць. Так, каб і ён крыху адчуваў канкурэнцыю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Да 1 студзеня на гэта пытанне трэба даць адказ. Пажадана, каб ён быў станоўчы».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на той факт, што такая вытворчасць вокнаў магчыма выключна на мясцовай сыравіне, а пытанне развіцця дрэваапрацоўкі якраз знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. У гэтым плане, акрамя асноўнай вытворчасці, Лукашэнка паабяцаў падтрымку кіраўніку кампаніі - гендырэктару ВТАА «Тэхмаш» у развіцці вытворчасці паліўных пелет. «Мы дамовіліся. Падбіраеш завод, дзе зручная лагістыка і лес ёсць. І рынак будзе. Я хачу паглядзець, як прыватнік з пачатку да канца гэта зробіць. І я табе забяспечу падтрымку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0