21.08.2019 / 14:25

Лукашэнка прызнаўся, што другі раз за тыдзень трапіў у рай 20

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён пагутарыў з жыхарамі райцэнтра і падзяліўся з імі ўражаннямі ад горада, піша БелТА.

Ён распавёў, што падчас паездкі ў Гродзенскую вобласць хацеў наведаць менавіта Іўе, як яго не адгаворваў губернатар, каб паглядзець, як развіваюцца раёны на ўскраіне вобласці. Бо ім, як правіла, надаецца не так шмат увагі. «Шчыра скажу, вы мяне прыемна здзівілі. Я думаў, прыеду цяпер у Іўе, а там якая-небудзь цёмная вёска ці занядбаны горад, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы. — Калі прыехаў на гэты курорт, я губернатару кажу: «Ты наогул малайчына!» І гэта ж не зробіш да прыезду».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, многія замежнікі, калі прыязджаюць у Беларусь, дзівяцца яе прыродзе і кажуць, што быццам трапілі ў рай.

«Я другі раз за апошні тыдзень трапляю ў рай: першы раз у Старых Дарогах — самы лясны наш раён. Я даўно-даўно там быў. Прыехаў, думаю: цікава, як яно. Слухайце, як на курорце людзі жывуць: вакол лясны масіў, людзі задаволеныя», - адзначыў ён.

Ён дадаў, што ў рэгіёнах хапае праблем, але калі ў людзей ёсць магчымасць спакойна жыць, тады ў іх усё атрымліваецца. «Дзякуй вам за тое, што вы дужыя людзі. Я зараз магу быць спакойны, што губернатар працуе не толькі ў Гродне і побач, але і на ўскраінах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

3
вусцішны троль / Адказаць
21.08.2019 / 14:40
Ну вядома, з вакна майбаха за $1.5 млн і Іўе здасца раем!
2
даведка / Адказаць
21.08.2019 / 14:51
Изначально Лукашенко планировал прилететь в Щучин, но там накануне в озере нашли ПЗРК. ))
3
Аnita / Адказаць
21.08.2019 / 14:56
Там и Шеймана веска не далеко.Не знаю,что в Ивье хвалят,маленький городок,даже хлебокомбинат у них закрыли,возят с Вороново хлеб,хотя и Вороновский район,как и Ивьевский,на ладан дышат...и постоянные разговоры,что под Лиду отдадут.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру