21.08.2019 / 15:02

Паглядзіце, як будзе выглядаць мост праз Свіслач у Верхнім горадзе ФОТА 9

У Мінску пабудуюць яшчэ адзін пешаходны мост над Свіслаччу. Ён злучыць будучы шматфункцыянальны комплекс на месцы 2-й клінічнай бальніцы і Верхні горад, паведамляюць Мінск-Навіны.

Як распавёў кіраўнік праектнай арганізацыі Алег Вараб'ёў, канструкцыя будзе ў выглядзе аркі, гэта ўмова была зададзена першапачаткова, каб пад мастом можна было чысціць пойму ракі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі.

— Мост атрымаўся даволі круты па ўздыме, таму яго зробяць з падагрэвам і антыслізгаючым пакрыццём, шырыня канструкцыі — 3,7 метраў, — удакладніў А. Вараб'ёў. — У нас было шмат варыянтаў агароджы, нават вантавага, але заказчык спыніўся на такім — з картэнаўскай сталі.

Як растлумачылі архітэктары, гэта дарагі і добры матэрыял. Ён па выглядзе нагадвае праржавелае жалеза, але за кошт пакрыцця з адмысловага саставу сталь не схільная да карозіі, канструкцыі з яе не пакінуць разводаў і падцёкаў. Гэта дарагі і якасны сучасны матэрыял, з якога робяць нават фасады будынка.

Паколькі выгляд такой сталі нязвыклы, ёсць адчуванне старога жалеза, то пытанне - ці будаваць падобную агароджу вынеслі на калектыўнае рашэнне савета.

- Мне падабаецца, што такія канструкцыі будуць выглядаць увесь час па-рознаму, і такім простым прыёмам можна дамагчыся разнастайнасці ўспрымання, - выказалася архітэктар Галіна Палянская.

Ухвалілі члены савета і падагрэў моста, і яго падсвятленне, і ажурнасць канструкцыі. Праектнай арганізацыі параілі толькі закругліць прамыя куты на падыходах да моста, зрабіўшы іх больш плыўнымі.

NN.by

18
гердзень / Адказаць
21.08.2019 / 15:11
фас!
2
фелікс / Адказаць
21.08.2019 / 15:17
Я думаю, там кот пасцыць - і паржавее той "вельмі добры і вельмі дарагі" матэрыял за бюджэтныя грошы.
5
Максим Дизайнер / Адказаць
21.08.2019 / 16:08
Безвкусица стерильная
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру