21.08.2019 / 16:18

Украінскіх маракоў рыхтуюць да адпраўкі на радзіму — расійскія СМІ 1

Да канца жніўня Расія і Украіна могуць абмяняцца затрыманымі і асуджанымі асобамі, паведамляе Коммерсант.

Расія і Украіна выйшлі на фінальную стадыю ўзгаднення абмену асобамі, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі абедзвюх краін, распавяла крыніца, блізкая да гэтых перамоў.

Паводле яе слоў, спісы для абмену зараз удакладняюцца. Пры гэтым, паводле яе даных, ва Украіну могуць вярнуцца не толькі затрыманыя мінулай восенню ў Керчанскім праліве ўкраінскія маракі.

Адзначаецца, што ў акружэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паведамілі, што дамоўленасць пра абмен была дасягнутая пасля першай тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Расіі і Украіны 11 ліпеня.

Па словах крыніцы, абмен адбудзецца да канца жніўня. Крыніца таксама распавяла, што ва Украіну дакладна вернуцца маракі.

Таксама інфармацыю пра тое, што працэс абмену запушчаны, на ўмовах ананімнасці пацвердзіў украінскі дыпламат.

У той жа час, суразмоўца выдання не змог адказаць, ці разглядаецца пытанне перадачы Украіне рэжысёра Алега Сянцова, асуджанага ў Расіі да 20 гадоў турмы па абвінавачанні ў тэрарызме.

Ён таксама адмовіўся адказваць на пытанне, каго ў абмен на маракоў выдасць Расіі Украіна, «каб не нашкодзіць».

NN.by

0
Цетка Алена / Адказаць
21.08.2019 / 20:46
Добра, калi толькi прауда. Нарэшце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру