21.08.2019 / 19:55

Трампу не спадабалася рэакцыя прэм'ера Даніі на прапанову па Грэнландыі 13

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў прэм'ер-міністра Даніі ў «непрыемнай і недарэчнай» рэакцыі на прапанову купіць Грэнландыю.

«Я думаю, гэта быў не вельмі добры спосаб сказаць нешта. Яны проста маглі адказаць мне «не»», — сказаў Трамп журналістам у Белым доме, перадае The Hill.

Па словах Трампа, прэм'еру Даніі Метэ Фрэдэрыксен не варта было называць яго ідэю «абсурднай».

«Яны павінны былі сказаць, што не будуць гэтага рабіць. Але не кажыце пра абсурднасць ідэі», — дадаў ён.

NN.by

5
Жвір / Адказаць
21.08.2019 / 20:02
A ci nie zanadta budzie, na kožnuju trampavu bzduru revieransami adkazvac` ? Jakoje pytaņnie -  taki i adkaz...
5
Ян Севярын Бакей / Адказаць
21.08.2019 / 20:11
і з чаго гэта такі далікатны незачэпа Трамп пайшоў у палітыку? альбо ён лічыць, што толькі яму можна пра іншых - ну , скажам, пра Абаму ці там пра Хілары Клінтан-  камэнціць, не надта аглядаючыся на выразы. эпітэты, ідыёмы..? тым больш, што абсурднай назвалі ідэю, а не аўтара (ці хаця б таго, хто яе агучвае)..
5
Дед Мороз / Адказаць
21.08.2019 / 20:19
Идея абсурдна в принципе! Обиделся Дональд? :) Обижайся :) Ещё и в Твитере поплачь :)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру