21.08.2019 / 20:44

Украінскі генпракурор назваў Зяленскага «нашым Лукашэнкам» 11

У сваіх публічных выступах Уладзімір Зяленскі часта паводзіць сябе падобна да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка ў інтэрв'ю «Цензор.нет».

Луцэнка лічыць, што Лукашэнка ўжо 25 гадоў паспяхова дэманструе папулізм. На пытанне журналіста, ці з'яўляецца Зяленскі «нашым Лукашэнкам», генпракурор Украіны адказаў станоўча.

«Па стылі тых нарад, якія ён праводзіць, — так. Не магу сказаць, што гэта 100% дрэнна, таму што людзі вельмі хочуць такіх рэчаў», — дадаў Юрый Луцэнка.

Аднак генпракурор Украіны адзначыў, што аўтарытарызм ва Украіне немагчымы дзякуючы нацыянальна-вызваленчаму руху двух Майданаў і праз расійска-ўкраінскую вайну.

«На аўтарытарызм не пагодзіцца і грамадства, прывучанае да базавых свабод», — заявіў Луцэнка.

NN.by

1
Люк / Адказаць
21.08.2019 / 20:55
Таму што той носіць чырвоныя трусы
4
Nokia / Адказаць
21.08.2019 / 21:58
Лукашэнка мае самы высокі рэйтынг замежнага палітыка сярод украінцаў. І гэта не жарт.
16
Алёша / Адказаць
21.08.2019 / 23:35
Очень неправильный ярлык тов. Луценко  пытается навесить на Зеленского. Лу и Зе - политики диаметрально противоположного формата.  Давайте начнём с того, что сам ген. прокурор стал ген.прокурором весьма странным образом, ибо прокурором никогда не был, и вообще, не имеет юридического образования.
Анархии в Украине наконец-то начинает приходить конец. Наступает время эффективных менеджеров, технократов. Многие ворюги и лоботрясы-пустозвоны это чувствуют и сильно опечалены. Уже так разгуляться, как прежде, не получится. 
Демократия - это не вседозволенность и безнаказанность. Демократия - это, в первую очередь - закон. 

Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру