21.08.2019 / 21:58

Палюбоўніцу брытанскага прэм'ера не пусцілі ў ЗША 13

Палюбоўніцы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана Кэры Саймандс адмовілі ва ўездзе ў ЗША, піша Sky News.

Адмовіць ва ўездзе ў ЗША маглі з-за яе леташняй камандзіроўкі ў непрызнаную краіну Самаліленд. ЗША лічаць гэтую тэрыторыю часткай Самалі.

У Самаліленд Саймандс праводзіла сустрэчу з самаабвешчаным прэзідэнтам краіны Мусой Біхі Абдзі.

Для вырашэння праблемы Саймандс прыйдзецца асабіста наведаць амбасаду ЗША ў Брытаніі, каб аформіць афіцыйную візу для паездкі ў ЗША.

NN.by

15
Адыкватник) / Адказаць
21.08.2019 / 22:38
Сомалиленд добрая краина!! в отличие от Сомали!!!
не думаю что это именно было причиной
ездят туда и в сша потом и ниче
9
алекс / Адказаць
21.08.2019 / 22:49
Мо гэта зайздрасць?)
15
ЯНКА / Адказаць
22.08.2019 / 00:03
★ Палюбоўніца можа быць толькі ў жанатага. Таму й сам Барыс таксама ніякі не палюбоўнік. А малады чалавек гэнай Кэры Саймандз. ★ Дадамо, бой-фрэнд — гэта тэй, хто б'е сваю палоўку. ★
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру