21.08.2019 / 22:45

Юнак зняў на ВІДЭА, як у цэнтры Магілёва паліваў мачой прастытутак і пабіўся з сутэнёрамі 28

Магілёўскі блогер Мікіта Варажбітаў і яго паплечнікі выклалі на Ютуб ролік, у якім «змагаюцца» з мясцовымі прастытуткамі.

Мікіта Варажбітаў

Блогер Варажбітаў трапляў у СМІ і раней: ён кідаў выклік скандальна вядомаму расейскаму байцу Дацыку, ладзіў пранк на вуліцы, у якім бегаў з сякерай і ў масцы.

Цяпер Варажбітаў з сябрамі вырашылі заняцца магілёўскімі прастытуткамі. Маладыя хлопцы вялікай кампаніяй прыйшлі туды, дзе збіраюцца жанчыны, пачалі высвятляць, што там робяць «работніцы», і паабяцалі, што будуць ладзіць падобныя рэйды кожныя выходныя.

Відэаролік немагчыма апублікаваць праз вялікую колькасць нецэнзурнай лаянкі.

«Мы раскрываем вочы жыхарам Магілёва, што ў нас ёсць прастытуткі», — тлумачаць у відэа хлопцы.

Але на гэтым справа не скончылася: жанчыны выклікалі нейкіх мужчын, якіх блогеры называюць сутэнёрамі. Здарылася бойка паміж адным з іх і кімсьці з «блогераў».

Пасля прыехала міліцыя, але «блогераў» не забралі.

Калі Варажбітаў з паплечнікамі сустрэлі прастытутак яшчэ раз, то пачалі абліваць жанчын невядомай вадкасцю, хутчэй за ўсё, мачой.

Мікіта Варажбітаў адмовіўся гаварыць з «Нашай Нівай» пра сваю творчасць.

Вядома, што блогеру 25 гадоў. Як ён сам расказвае ў сваіх відэа, раней вучыўся на электраманцёра, працаваў грузчыкам, ахоўнікам, трэнерам. Цяпер жыве блогерствам, рэкламуе букмекерскія стаўкі.

«Наша Ніва» знайшла Юрыя К. — аднаго з мужчын на відэа, якога блогеры называюць «сутэнёрам». Але мужчына таксама не захацеў каментаваць гісторыю. Адмовіліся ад каментароў і прастытуткі з відэа.

NN.by

23
Рускамоуны / Адказаць
21.08.2019 / 22:54
чем этому дурачку мешают проститутки...
15
Дзмітрый Бабруйскі / Адказаць
21.08.2019 / 23:07
Вясёленькая гісторыя!
6
Antyzombie / Адказаць
21.08.2019 / 23:11
А хто не ведаў, што ў Магілёве поўна прастытутак?
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру