president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас наведвання ў Іўеўскім раёне прыватнага прадпрыемства «ЛідаТэхмаш». Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ, звяртае ўвагу Tut.by

Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка агледзеў выстаўленыя ўзоры і заявіў, што гатовы прадаставіць для іх выпрабавання ўласны ўчастак.

«Калі вы захочаце выпрабаваць на пяці-васьмі гектарах вось гэта ўсё, я вам глебу ў сябе аддам», - сказаў ён і дадаў, што ўсяго ў яго 47,2 га зямлі.

«Я ўсё роўна там саджаю бульбу. Ну і ў малых аб'ёмах цыбулю, буракі, моркву і гэтак далей», — пералічыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, сёлета ён упершыню пасеяў і пшаніцу.

«Пяць гектараў я ўзяў пасеяў, 92 цэнтнеры — я нават не думаў, што столькі будзе», - распавёў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0