Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У 2019/2020 навучальным годзе ў Беларусі па-ранейшаму будзе дзейнічаць адзіная плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі для ўсіх навучэнцаў.

Плата за падручнікі і дапаможнікі для дашкольнікаў складае 0,2 базавыя велічыні — 5,1 рубля, а за камплект падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі — 0,5 базавай велічыні (12,75 рубля).

У мінулым навучальным годзе плата складала 4,9 рубля і 12,25 рубля адпаведна.

З 2018/2019 навучальнага года для ўсіх навучэнцаў ўвялі аднолькавую плату. Да гэтага кошт школьных падручнікаў адрознівалася для навучэнцаў 1-11-х класаў, адзначае Tut.by.

Аплаціць трэба да 1 кастрычніка, але патрабавання да аплаты ў АРІП пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0