rusvesna.su

rusvesna.su

У Данецку паднялі расійскі трыкалор замест сцяга г.зв. Данецкай народнай рэспублікі (ДНР). Пра гэта паведамляе партал «Руская вясна».

Сцяг заўважылі на галоўнай плошчы горада над будынкам «народнага савета» рэспублікі. Каментароў ад афіцыйных асоб з гэтай нагоды не паступала.

Выданне адзначае, што такім чынам у ДНР маглі адзначыць Дзень дзяржаўнага сцяга Расіі 22 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0