Здарэнне адбылося вечарам 19 жніўня, паведамляе сталічная міліцыя.

26-гадовы хлопец і яго сяброўка гулялі па вуліцы. Звычайная размова перарасла ў сварку, у выніку якой малады чалавек заскочыў на капот аўтамабіля, які стаяў побач, і стаў біць нагой па лабавым шкле. Затым ён пераключыўся на іншыя машыны.

Вынікам эмацыйнага ўсплёску сталі тры пабітыя аўто. Усвядоміўшы правіну, мінчук паспрабаваў папрасіць прабачэння перад уладальнікамі пашкоджаных аўтамабіляў, пакінуўшы на лабавым шкле запіскі з абяцаннем пакрыць шкоду і сваім кантактным тэлефонам. Наступнай раніцай фігурант з'явіўся ў Кастрычніцкае РУУС Мінска, дзе прызнаўся ў зробленым.

Вядома, што раней ён ужо быў судзімы за аналагічныя дзеі і ў дадзены момант адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0