22.08.2019 / 13:08

У Гродне на выклік прыехаў п'яны таксіст 1

Супрацоўнікі ДАІ а трэцяй ночы затрымалі нецвярозага таксіста.

47-гадовы мужчына прыбыў па выкліку на вуліцу Савецкіх памежнікаў, каб забраць пасажыраў. Побач знаходзілася кампанія маладых людзей, якія ўбачылі, што кіроўца знаходзіцца відавочна не ў цвярозым стане.

Каб не дапусціць бяды, яны патэлефанавалі ў дзяжурную частку ДАІ і паведамілі пра ўбачанае. Супрацоўнікі ДПС фактычна там яго і затрымалі.

Колькасць алкаголю ў крыві таксіста склала 1.4 праміле.

NN.by

5
Зьмiцер / Адказаць
22.08.2019 / 18:35
Ой вэй, Гродна ж - культурная сталіца Беларусі, як такое можа быць? Мусіць, з Расіі таксовец прыехаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру