22.08.2019 / 15:05

«Аказваецца, можна і без навязлівага сэрвісу з боку роднай дзяржавы ў выглядзе металашукальнікаў і абгародак» 3

Давялося быць на фестывалі гісторыі і культуры Берасця «Ulmus». Мерапрыемства было прыемнае, душэўнае, і людзей праз яго за дзень, відаць, з пару тысяч прайшло. Уразіла ж адна акалічнасць — поўная адсутнасць навязлівага «сэрвісу» з боку роднай дзяржавы ў выглядзе абнясення агароджамі па перыметры, металашукальных рамак на ўваходзе(ах), перагляду рэчаў і прамацвання наведвальнікаў, мінашукальных гадзінных каранцінаў перад пачаткам, міліцыянтаў і іншых «спецыялістаў» на кожным метры. Аказваецца, можна і так культурна-масавыя мерапрыемствы праводзіць. І пры гэтым неба на галаву не абрынаецца.

Аляксандр Пашкевіч

29
Яўген Знарок / Адказаць
22.08.2019 / 21:33
Справядліва заўважыць, што згаданы навязлівы "сервіс" у выглядзе "абнясення агароджамі па перыметры, металашукальных рамак на ўваходзе(ах), перагляду рэчаў і прамацвання наведвальнікаў" - папулярны не толькі ў нас, але, на прыклад, і ў ЗША, адзін-у-адзін
36
Черная Русь / Адказаць
22.08.2019 / 21:56
а когда на сход принесут что -нибудь и грохнут, то тогда кого винить будете?
0
alex / Адказаць
24.08.2019 / 00:36
Черная Русь, кроме тебя нести не кому. А ты и с металлоискателем пронесешь, если приказ поступит. Поэтому, бессмысленно все это.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру