22.08.2019 / 15:42

Спікер парламента корміць нованароджанага ў зале пасяджэнняў, пакуль бацька дзіцяці выступае з трыбуны ВІДЭА 21

У Новай Зеландыі падчас пасяджэння парламента адзін з спікераў няньчыў дзіця. Відэазапісам зацікавілася The Telegraph.

На кадрах бачна, што спікер парламента Трэвар Малард трымае на каленях нованароджанага. Ён гуляе з ім, корміць яго з бутэлечкі і пры гэтым удзельнічае ў дыскусіі. Мужчына вырашыў дапамагчы свайму калегу — Тамаці Кофі, які ў той момант выступаў з прамовай.

Малард таксама апублікаваў фота з немаўляткам у твітары і набраў сем тысяч лайкаў і паўтары тысячы рэтвітаў. Карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што «гэта найлепшае, што яны бачылі за апошнія гады».

«Новая Зеландыя, вы, можа, і маленькая краіна, але ваш прыклад здольны натхніць ўвесь свет!», — напісаў адзін з іх.

Паведамляецца, што дзіця палітыку і яго партнёру Ціму Сміту нарадзіла сурагатная маці, але пры гэтым Тамаці Кофі з'яўляецца яго біялагічным бацькам. Іншыя члены парламента таксама пахвалілі мужчыну за тое, што ён прыйшоў разам з нованароджаным.

NN.by

23
Ліцьвін металіст / Адказаць
22.08.2019 / 15:50
Блін нейкі танны піяр
31
Туш / Адказаць
22.08.2019 / 15:53
Абы што
4
Ляксей / Адказаць
22.08.2019 / 15:56
Хай не выдумляюць. У нас, у Беларусі, раней за іх Ляксандр Рыгорыч з дзяцём на працы гуляўся, ды і зараз гуляецца. Так што не трэба тут розныя інсінуацыі... Беларусь руліт ;)
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру