22.08.2019 / 16:44

Беларусь выказалася па пытанні Ганконга

Міністэрства замежных спраў Беларусі агучыла пазіцыю беларускага боку наконт сітуацыі ў Ганконгу. Адпаведную заяву, адказваючы на пытанне БелТА, зрабіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Пацвярджаючы нязменную прыхільнасць да прынцыпу аднаго Кітая, Рэспубліка Беларусь выступае супраць замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітайскай Народнай Рэспублікі і выказвае надзею на хутчэйшую нармалізацыю абстаноўкі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг», — заявіў Анатоль Глаз.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру