22.08.2019 / 17:30

Крэмль адмовіўся верыць у расказы архангельскіх дактароў пра радыяцыю 15

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заклікаў паглядзець з двух бакоў на сітуацыю з інфармацыйнай карцінай вакол выбуху на ваенным палігоне ў Северадзвінску Архангельскай вобласці, піша РИА Новости.

«Сітуацыя складваецца так, што нехта хоча наўмысна распаліць інфармацыйны фон, сказіць рэальнасць і падаць сітуацыю так, як быццам бы маюцца перадумовы для небяспекі», — патлумачыў прэс-сакратар.

Ён таксама паведаміў, што яму нічога не вядома пра лекараў з Архангельскай вобласці, якія заявілі СМІ, што ад іх нібыта ўтаілі тое, што ім трэба будзе працаваць з пацыентамі, якія атрымалі долю апрамянення.

«Пуціну даюць канкрэтную інфармацыю, заснаваную на інструментальным вымярэнні, заснаваную на ацэнцы сітуацыі на месцы, абсалютна прафесійную, і няма ніякіх падстаў не давяраць гэтай інфармацыі», — сказаў на заканчэнне Пяскоў, падкрэсліўшы, што абстрактны выраз «архангельскія лекары» варта ўдакладніць.

Нагадаем, у расійскіх СМІ выйшаў матэрыял пра тое, што пацярпелых пры выбуху на палігоне пад Архангельскам даставілі ў бальніцы — пасля чаго ў арганізме аднаго з дактароў знайшлі радыеактыўны нуклід цэзій-137.

Ні ратавальнікаў, ні дактароў не папярэдзілі, што яны працавалі з апрамененымі. У абласной бальніцы пра радыяцыю даведаліся праз некалькі гадзін пасля таго, як пачалі апераваць пацярпелых, а дэзактывацыю пачалі праводзіць толькі на наступны дзень. З большасці супрацоўнікаў бальніцы ўзялі падпіску пра неразгалошванне дзяржтаямніцы.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
22.08.2019 / 17:54
Вы от руссских правду хотите знать? Интернет, и оборудование по измерению экологической обстановке не обманешь. Сегодня не СССР, где кроме лебединого озера ничего небыло.
0
Niemand / Адказаць
22.08.2019 / 18:03
Правільна. Бач ты, "затівают вот эта, вот эта затівают эта... вот эта... с этай русафобіей" (с). І ўвогуле, нямае там ніякіх лекараў, яны звольніліся яшчэ летась.
1
мясцовы2 / Адказаць
22.08.2019 / 18:18
не удивлюсь если докторов ликвидируют, или сделают им командировку, от которой невозможно будет отказаться
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру