22.08.2019 / 18:24

Пасажыру не спадабаўся маршрут таксіста. Ён дастаў пісталет і ўдарыў кіроўцу 3

П'яны пасажыр напаў на таксіста на трасе Мінск — Дзяржынск. Нецвярозы кліент пачаў скандаліць, а потым некалькі разоў ударыў кіроўцу па галаве ручкай пнеўматычнага пісталета, паведамляе міліцыя.

Кіроўца таксі, 19-гадовы мінчук, звярнуўся ў міліцыю. Малады чалавек распавёў, што, прыехаўшы ноччу на выклік у адзін з клубаў, узяў на борт падвыпіўшага кліента. На трасе Мінск — Дзяржынск п'яны пасажыр пачаў канфліктаваць, сказаўшы, што яму не падабаецца маршрут, дастаў пнеўматычную зброю і тройчы ўдарыў кіроўцу па галаве ручкай пісталета.

Мужчына, што нападаў, паспеў схавацца, аднак яго ўдалося адшукаць па гарачых слядах.

Фігурантам крымінальнай справы, заведзенай па ч.3 арт.339 (хуліганства) КК, стаў 33-гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Прылукі. Яму цяпер пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

NN.by

3
lesnick / Адказаць
22.08.2019 / 19:39
Панавазiлi расiйскiя гастарбайтары пнеуматыкi у краiну -а каб якi пугач зарэгiстраваны афiцыйна у таксiста быу, то прыляцела бы адветка!
0
Стары Хрыч / Адказаць
23.08.2019 / 10:07
Ў 19 год таксіст???
0
mikola ramanau / Адказаць
23.08.2019 / 12:46
Bespacouny z Vioski i z pistaletam ? Adnak Czykaga ! Sto z Krainai zrabili za 25 God !?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру