22.08.2019 / 19:56

Фонд Навальнага знайшоў у маці начальніка дэпартамента процідзеяння карупцыі Масквы кватэру за $3 мільёны 8

74-гадовая Надзея Рэгнацкая — маці начальніка дэпартамента рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння карупцыі Масквы Уладзіміра Рэгнацкага — валодае кватэрай у элітным жылым доме. Пра гэта паведамляе Фонд барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Плошча кватэры — 146 квадратных метраў. Рынкавая цана такога жылля складае 200 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль $3 мільёны).

Кватэру Надзеі Рэгнацкай у 2013 годзе падарыў яе сын. Да гэтага ён два гады валодаў жыллём сам. Рэгнацкі купіў гэтую кватэру ва ўрада Масквы. Фонд сцвярджае, што «купля» — гэта форма дарэння. Горад вылучае са свайго балансу нерухомасць і раздае яе чыноўнікам.

Згодна з дэкларацыяй Рэгнацкага, у 2018 годзе яго даход склаў 5,6 мільёна расійскіх рублёў ($84 тысячы).

NN.by

1
вусцішны троль / Адказаць
22.08.2019 / 20:07
Всё как Салтыков-Щедрин писал: «Разбудите меня лет через сто, и спросите, что сейчас делается в России. И я отвечу — пьют и воруют.»
29
Евгений П. / Адказаць
22.08.2019 / 20:15
В Минске любой льготник, построивший квартиру в 2000х за 15 тыс у.е., сейчас может ее продать 80-110 тыс. (По рыночной цене). В общем, в этой новости Начальному незачет.
13
алекс / Адказаць
22.08.2019 / 20:16
Да этат ваш Навальный ўраг народа! Сын мамке кварцірку падарыў. А он асуждает. Мамкінава сыночка пасадзіць хочэт. Можэт эта он тот самый Сын мамінай падругі?)))))))))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру