Канада выступае рэзка супраць вяртання Расіі ў «Вялікую сямёрку» (G7), піша Reuters.
Праціўнікам такога развіцця падзей застаецца канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо. Адзначаецца, што яго пазіцыя была выразна сфармуляваная ў 2018 годзе, калі Канада прымала саміт і зрабіла ўсё, каб Расія не атрымала на яго запрашэнне.