З заражанымі радыяцыяй пацярпелымі пры выбуху рэактыўнага рухавіка ў Архангельскай вобласці кантактавалі 90 чалавек. Пра гэта BBC паведамілі супрацоўнікі Архангельскай абласной клінічнай бальніцы.

Нават пасля таго, як стала вядома пра заражэнне пацыентаў, ні адзін супрацоўнік бальніцы не перастаў аказваць ім дапамогу. Лекарам давялося на месцы прыдумляць для сябе засцярогу. Напрыклад, рэспіратары яны знайшлі ў камплекце экіпажаў верталётаў.

Раней архангельскія лекары, якія лячылі пацярпелых пры выбуху, расказалі расійскім СМІ, што ўсе дакументы і гісторыі хвароб пасля лячэння былі канфіскаваныя. З-за гэтага медыкі не могуць даказаць, што кантактавалі з заражанымі радыяцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0