Самалёт авіякампаніі Hawaiian Airlines здзейсніў аварыйную пасадку ў Ганалулу на Гавайскіх астравах з-за задымлення, сем пасажыраў былі шпіталізаваны, перадае Hawaii News Now.
Airbus 321 выконваў рэйс з каліфарнійскага Окленда на Гаваі. На яго борце знаходзіліся 184 пасажыры і сем членаў экіпажу.
hawaiinewsnow.com
За 20 хвілін да прыбыцця ў салоне і грузавым адсеку лайнера з'явіўся дым. Пасля пасадкі пасажыраў эвакуіравалі з дапамогай аварыйных трапаў.
Прадстаўнік авіякампаніі заявіў, што ў пяці дарослых і дваіх дзяцей, дастаўленых у бальніцы, выяўлены сімптомы, звязаныя з ўдыханнем дыму. Па папярэдніх дадзеных, іх стан нармальны.
Крыніца дыму альбо ачаг узгарання выяўленыя не былі.