23.08.2019 / 07:45

«Бацька літоўскай незалежнасці» звярнуўся да найбагацейшага чалавека свету 13

Літоўскі палітык Вітаўтас Ландсбергіс напісаў адкрыты ліст самаму багатаму чалавеку ў свеце Джэфу Безасу з просьбай спыніць продаж тавараў з савецкай сімволікай на яго рэсурсе Amazon. Тэкст звароту Ландсбергіс апублікаваў у Facebook.

Ён выказаў абурэнне тым, што на найбуйнейшым у свеце рытэйл-рэсурсе «распаўсюджваюцца тавары са знакамі камуністычнай тыраніі СССР, якая здзяйсняла ваенныя злачынствы і ажыццяўляла генацыд сумесна з гітлераўскім рэжымам». У прыватнасці, яго абразілі канапавыя падушкі і дзіцячыя футболкі, на якіх намаляваны серп і молат.

Нягледзячы на ​​сваё абурэнне, літоўскі палітык не выступае з абвінавачваннямі ў адрас Безаса, дапускаючы, што ён «асабіста мог пра гэта і не ведаць». Менавіта таму ён напісаў гэты ліст — з мэтай звярнуць увагу бізнэсмена на праблему і дамагчыся яе рашэння. Акрамя таго, палітык адзначыў, што дата публікацыі яго звароту не выпадковая — ён апублікаваў яго напярэдадні 80-й гадавіны падпісання пакта Молатава — Рыбентропа. Паводле яго слоў, спыніць продаж тавараў з савецкай сімволікай 23 жніўня, у дзень падпісання пакта, — гэта «самы зручны час».

Тэкст свайго допісу Ландсбергіс суправадзіў хэштэгам
#ЧамуНеСвастыка.

NN.by

57
Szcz / Адказаць
23.08.2019 / 08:00
Лучше литовскую символику перестать продавать, ее и так никто не покупает, место на складе занимает.
42
Банах Лотар / Адказаць
23.08.2019 / 08:49
Надо написать открытое письмо самому богатому человеку в мире Джеффу Безосу с просьбой прекратить называть города территории ложными именами. Единственно верное название Вильно, Ковно, Друскеники, Дервяты и прочее. Ландсбергис в чужом глазу соломинку узрел, в своем он культивирует лес с медведями.
5
мясцовы2 / Адказаць
23.08.2019 / 09:21
+100500
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру