Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генерал‑губернатара Новай Зеландыі Ананда Сацьянанда з нацыянальным святам — Днём Вайтангі.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгадных адносін з Новай Зеландыяй і выказаў надзею на актывізацыю двухбаковага гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва.

Сёння ў гэтай краіне адзначаецца дата падпісання дагавора аб устанаўленні брытанскага суверэнітэту над Новай Зеландыяй, заключанага ў 1840 годзе паміж прадстаўнікамі маарыйскіх плямён і ўрадам Англіі ў паселішчы на рацэ Вайтанга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?