23.08.2019 / 10:06

Сацук адказаў на абвінавачанні БТ 4

Bymedia.net

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь-1» выданне «Ежедневник» і яго галоўнага рэдактара абвінавацілі ў публікацыі замоўных артыкулаў і «журналісцкім кілерстве», піша Радыё Свабода.

БТ паказала ВІДЭА са схаванай камеры, як рэдактар Ej.by Сяргей Сацук атрымаў канверт ад бізнэсмена 

Тэлеканал паказаў відэа, знятае схаванай камерай у офісе «аднаго вядомага бізнэсоўца» у студзені 2019 года, на якім Сяргей Сацук сустракаецца з прадстаўніцай бізнэсоўца Віктара Мядзведскага (ён цяпер адзін з падазраваных у справе аб ухіленні ад падаткаў). Апошні нібыта прапаноўваў Сацуку 3000 даляраў і інфармацыю для расследавання дзейнасці іншай кампаніі Macopharma і продажы медыцынскіх тавараў па завышаных цэнах.

БТ сцвярджае, што Сацук за 5000 даляраў (першая частка грошай, 2000 даляраў, была перададзеная ў лістападзе 2018 году) падрыхтаваў і апублікаваў артыкул «Коррупция Минздрава: как в Беларуси зарабатывают на крови». Тэлеканал заклікае «ацаніць дзейнасць журналіста з крымінальна-працэсуальнага боку».

Сяргей Сацук расказаў Свабодзе, што сапраўды атрымліваў грошы ад Мядзведскага, але бачыць сітуацыю іначай.

Ён расказаў, што абвяшчаў збор грошай на журналісцкія расследаванні, як рабілі і іншыя недзяржаўныя СМІ. Усе грошы, перакананы ён, атрыманыя законна, з іх будуць сплочаныя падаткі. Пра гэта ён расказваў і на старонках «Ежедневника» — часткова пра гэта згадалі і на БТ. Паводле Сацука, прастаўніца Мядзведскага дала яму грошы не на публікацыю замоўнага артыкула, а на правядзенне расследаванняў, і дала матэрыялы, якія мела. Само расследаванне праводзіў ён і польскія калегі.

Скардзіцца на сюжэт БТ або судзіцца з тэлеканалам Сацук прынамсі пакуль не збіраецца.

1
даведка / Адказаць
23.08.2019 / 11:30
Пусть подаёт заявление о незаконной скрытой съёмке, что уголовно наказуемо. Хотя бы выяснит, была это оперативная съёмка спецслужб или личная инициатива бизнесмена.
0
меркаванне / Адказаць
23.08.2019 / 11:46
Яго неадназначнасць у мінулых важных справах яшчэ можа быць карыснай для рэжыма. Таму толькі прыпугнулі, лічу.
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
23.08.2019 / 12:18
Ага ага, сто рублёў ужо ў капэртах перадаюць, вой, пязьдзіць паночку.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру