23.08.2019 / 10:46

«Ракаўскі фэст», «Тбілісоба», лекцыя пра лічбавыя правы чалавека… Некалькі варыянтаў, чым заняцца на выхадных

Вось нашы прапановы:

1. Паехаць на «Ракаўскі фэст»

25 жніўня ў Ракаве ў чацвёрты раз пройдзе фестываль «Ракаўскі фэст». Ракаў — полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме чакаецца:

- выступленні 30 калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;

- прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;

- выставы;

- «Кулінарны батл»;

- квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў»;

- бясплатныя экскурсіі па Ракаве і шмат-шмат іншага.

Падрабязней можна паглядзець на нашай Афішы.

Дзе: Ракаў (Валожынскі раён, Мінская вобласць)

Калі: 25 жніўня (нядзеля), 12:00 — 22:00

Уваход: вольны

2. Адчуць грузінска-беларускі характар на «Тбілісобе»

24 жніўня ў Мінску пройдзе «Тбілісоба» — дзень нацыянальнай культуры Грузіі. Але адметнасцю гэтага года стане тое, што фэст аб’яднае дзве культуры і пройдзе пад слоганам «Свята з грузінска-беларускім характарам».

Фестываль правядуць у Верхнім горадзе, завершыць яго адкрыты канцэрт гурта Mgzavrebi. Па традыцыі, грузінскія песні будуць гучаць са сцэны ў гістарычным цэнтры Мінска з паўдня і да паўночы. Каб прывезці ўсіх музыкаў, якія выступяць на сцэне ў гэты дзень, замест звычайнага рэйсавага «Эмбраэра» ў Беларусь з Грузіі ў гэты дзень прыляціць больш ёмісты «Боінг».

На фэсце вас чакае супер насычаная праграма, пазнаёміцца з якой вы можаце тут.

Дзе: Верхні горад, Мінск

Калі: 24 жніўня (субота), 13:00

Уваход: вольны

3. Паглядзець «Angry Birds 2 в кино»

Дзікія войны двух непрымірымых супернікаў з мультфільма «Angry Birds 2 у кіно» працягваліся да пэўнага моманту. Родныя выспы, на якіх у шчасці жылі птушкі і свінкі, апынуліся ў поле зроку небяспечнай і жорсткай мсцівіцы Зэты. Яна жыла на тэрыторыі, што была ўсцелена лёдам і снегам, мерзла і галадала, пакуль яе суродзічы атрымлівалі асалоду ад яркага і гарачага сонейка, пляжа і мора. А яшчэ яны пастаянна ваявалі па дробязях. Прыйшоў час іх правучыць.

Цяпер птушкі і свінкі вымушаныя аб'яднацца, каб спыніць Зэту і выратаваць сваіх сяброў і блізкіх. Рыхтуецца адважная каманда смельчакоў, разнашэрсная і не занадта прафесійная.

Працягласць: 99 хвілін

Краіна: Фінляндыя, ЗША

 

Дзе: Арт-кінатэатры (у ГЦ «Еўропа» і «Тытан»)

Калі:

25 і 26 жніўня 14:15, 16:15 («Тытан»)
25 і 26 жніўня 13:15, 15:15 («Еўропа»)

Кошт: 5.50 — 10.00 BYN

Квіткі на Afisha.nn.by

4. Наведаць лекцыю «Окей, Google, што такое лічбавыя правы чалавека?»

У межах ментарскай праграмы Human Lab Лабараторыя Лічбавых Свабод правядзе семінар па лічбавых правах чалавека.

 

Што будуць абмяркоўваць?

  • Свабоду інфармацыі online,
  • Навошта патрэбна прыватнасць і абарона персанальных дадзеных?
  • Хто і як кіруе інтэрнэтам?
  • Што такое электронны ўрад і электронны ўдзел?
  • Дзе ва ўсім гэтым месца правам чалавека і як іх абараніць? Чалавека?

 

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца.

Free donation вітаюцца.

Дзе: Культ. Цэнтр «Корпус» (Мінск, пр-т Машэрава, 9/8), прастора «Другі паверх»

Калі: 24 жніўня (субота), 15:00

Уваход: вольны

5. Схадзіць на вечарынку Collaboracia Red і дапамагчы дрыгве Ельня

24 жніўня ў клубе Hide пройдзе вечарына Collaboracia Red.

Red — колер асаблівай увагі да дрыгвы Ельня — прыроднага аб'екта, якому ўжо больш за 9 тыс. гадоў. Захапі з сабой сяброў і проста тусуйся, а заадно дапамагай экалогіі на вечарыне, арганізаванай у падтрымку дрыгвы Ельня!

 

Што цікавага цябе чакае на Collaboracia Red?

  • Музыкант MODD — хэдлайнер вечарыны, удзельнік вядомых ва ўсім свеце фестываляў Tomorrowland і Coachella. Адразу пасля дэбютнага тура па Амерыцы, MODD прызямліцца ў Мінску, каб скарыць сэрцы найпрыгажэйшым Deep House гучаннем.
  • Музыкант SOULTAPE — другі хэдлайнер вечарыны, удзельнік магутнага дуэта Adjustment Bureau. Адзін з заснавальнікаў кам'юніці HAZE. Выдаецца ў фармаце Vinyl Only.
  • Тэматычныя маштабныя візуальныя інсталяцыі.

У чым дапамога Ельні?

20% ад усіх продажаў на Collaboracia Red мы накіруем на здымкі фільма ў падтрымку дрыгвы Ельня. Фільм будуць здымаць удзельнікі KURS: RA (яны ж удзельнікі Collaboracia) — праекта-пераможцы найбуйнейшага конкурсу сацыяльных праектаў у Беларусі Social Weekend'13.

 

Dress Code: RED (любая чырвоная дэталь ужо залічваецца)

Рэгістрацыя на вечарынку тут.

Дзе: клуб Hide (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19/4)

Калі: 24 жніўня (субота), 22:00 — 7:00

Уваход: 20.00 — 30.00 BYN

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру