Фота БелТА

Фота БелТА

Беларусь працягне настойліва развіваць адносіны з Грузіяй. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукай Бахтадзэ, піша БелТА.

«Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з усімі постсавецкімі рэспублікамі, не дзелім іх на дрэнных і добрых. Думаю, калі нават ёсць нейкія недахопы і праблемы ў супрацоўніцтве, іх трэба пераадольваць — спакойна, цярпліва. Што мы і робім з некаторымі дзяржавамі постсавецкага перыяду. Вы ў гэтым плане можаце разлічваць, што мы настойліва, цярпліва (хоць мы гэты перыяд ужо прайшлі) будзем развіваць нашы адносіны на карысць беларускага і грузінскага народаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таваразварот паміж Беларуссю і Грузіяй за першае паўгоддзе склаў $ 37 млн, знізіўшыся на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беларускі экспарт зменшыўся на 12,7% да $ 25,4 млн, аднак сальда для краіны склалася дадатнае — $ 13,8 млн.

Аснову беларускіх паставак у гэтым годзе сфармавалі сінтэтычныя ніткі, малако і малочная прадукцыя, лекі, электрычныя трансфарматары, правады і кабелі. З Грузіі імпартаваліся мінеральная вада, моцныя спіртныя напоі, вінаградныя віны, арэхі, нафтапрадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0