Намеснік кіраўніка сяла ў Левашынскім раёне Дагестана завысіў свой узрост, каб атрымліваць пенсію, паведамляе тамтэйшая пракуратура. На момант здзяйснення злачынства чыноўніку было 28 гадоў.

Чыноўнік 1989 года нараджэння атрымаў у мясцовым ФМС падроблены пашпарт, у якім яго ўзрост быў завышаны на 34 гады. З гэтым пашпартам ён звярнуўся ў пенсійны фонд, дзе яму налічылі працоўную пенсію па старасці. З сакавіка 2018 па ліпень 2019 года ён атрымаў 155 тысячаў расійскіх рублёў (4 850 беларускіх).

У дачыненні да чыноўніка распачата справа аб махлярстве, а ў дачыненні да службовых асоб з пенсійнага фонду і ФМС — справы аб злоўжыванні паўнамоцтвамі і падлог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0