23.08.2019 / 12:03

Румас распавёў Лукашэнку, на колькі вырас сярэдні заробак у ліпені 5

Фота Волі Афіцэравай

«Мы сёння атрымалі лічбы па заробках. Ён расце. І лічба па ліпені — 1128 рублёў [554 даляры ў эквіваленце — НН]. Сярэдні заробак нарастаючым вынікам ужо 1055 рублёў» — паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

«Гэта некалькі вышэй за тыя параметраў, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб заробкі бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на устаноўленых вамі узроўнях - 80% і 40% да сярэдняй заработнай платы», — сказаў у час дакладу Сяргей Румас.

У чэрвені сярэдні заробак складаў 1080,5 рубля [$522]. Такім чынам рост за месяц склаў 47,5 рубля, або 32 даляры.

NN.by

1
Пан Спецыяліст / Адказаць
23.08.2019 / 12:18
Такім чынам рост за месяц склаў 47,5 рубля, або 32 даляры.

47.2 рубля делим на 32 доллара и получаем 1,4844.
Курс, как и средний заработок, с потолка...

https://nn.by/?c=ar&i=236019
0
Свободный / Адказаць
23.08.2019 / 14:10
Профессор кислых щей!!! Сегодня за эти деньги только на пажрать да трусы купить уж а все остальное? Кабельные крЭдиты и рассрочку!!!
0
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
23.08.2019 / 15:54
Гэта ў якім паралельным Сусвеце? Рост зарабкаў прывязаны да росту ВУП. А ВУП Беларусі расце па 2% у год. А тут рост заробкаў за месяц!! адразу на 4%. Казачнікі. І брахуны. Або станок уключылі, або як заўсёды махінацыямі і прыпіскамі падвысілі заробкі толькі на паперах.



Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру