Віталь Радзівонаў сёння забіў першы афіцыйны мяч за «Фрайбург».
У матчы 19-га туру розыгрышу 2-й бундэслігі ў пятніцу швабскі «Фрайбург» разграміў «Оснабрук» – 4:1.
Віталь Радзівонаў, што перайшоў каманду з БАТЭ, забіў гол на 47-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:0.
Віталь, праўда, пакінуў поле на 65-й хвіліне праз траўму.
Новы клуб Генадзя Блізнюка – яшчэ аднаго экс-гульца БАТЭ – «Франкфурт» у бітве аўтсайдэраў перамог у гасцях «Кобленц» – 1:3.
Блізнюк гэтым разам не забіваў (нагадаем, што першы мяч у афіцыйных гульнях бундэслігі забіў у мінулую нядзелю «Рот Вайсу» з Алена).
«Фрайбург» працягвае лідзіраваць у першынстве другой бундэслігі, маючы цяпер 36 пунктаў.
Ён на чатыры пункты адарваўся ад канкурэнтаў – «Фюрца», «Майнца» і колішняга чэмпіёна Нямеччыны «Кайзерслаўтэрна».
«Франкфурт», які яшчэ два туры таму займаў апошняе месца, узняўся на выратавальнае 15-е месца.У клуба Генадзя Блізнюка 20 балаў. «Кобленц» застаўся апошнім з 15 баламі.
Але рэшта матчаў туру будзе згуляна ў нядзелю, калі пройдуць сустрэчы і пераследнікаў «Фрайбургу», і суседзяў па падвале «Франкфурта».
***
А цяпер таксама чакаем на гэтых выходных першага афіцыйнага мяча Віталя Кутузава. Яго «Бары» ў суботу ў гасцях гуляе з «Брэшыяй» (пачатак а 17-й),
і Аляксандра Глеба – за «Барселону». Каталонцы ў нядзелю гуляюць дома са «Спортынгам» з Хіхона (пачатак а 20-й).
Шанцы, што Міхаіл Сівакоў выйдзе на поле за «Кальяры» малыя, але будзем сачыць за матчам сардынцаў з «Атлантай». Нядзеля, 16:00.