У сувязі з запускам новага інтэрнэт-праекту (грамадска-палітычны кірунак) часопіс Arche шукае на сталую працу рэдактара сайта (поўная занятасць). 

Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканні (раён ст. метро «Трактарны завод»). 

Для працы на пасадзе патрабуецца: 

- досьвед журналісцкай працы;

- крэатыўнасць;

- высокая працаздольнасць;

- абавязковае валоданне пісьмовай і вуснай беларускай мовай. 

Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста падчас сумоўя.

Працаўладкаванне згодна з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь. 

Рэзюмэ высылаць да 30 жніўня на адрас:

dastauka@arche.by 

Пры апісанні журналісцкай працы спасылкі на публікацыі абавязковыя. 

Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0